Сябры і сяброўкі, 14 сакавіка збіраемся на новым вэбінары Зялёнага тэлефона! Разам з Аляксеем Аўчыннікавым, экалагічным, кліматычным актывістам і даследчыкам, будзем вывучаць досвед стварэння і працы экапаселішча ў Сакартвэла.
Паразважаем пра:
- што значыць быць экалагічным і кліматычным актывістам у сучасным свеце,
- як сёння жывуць і развіваюцца экалагічныя суполкі,
- што такое EcoVillage і як яна працуе на ўласным досведзе,
- чаму нэтворкінг важны для развіцця экасуполкі?
Калі: 14 сакавіка (субота), 20:00 па Мінску
Дзе: Zoom
Неабходна рэгістрацыя
